Беларуская ФМ у Йонава
10-12 лютага, як штогод, адбылася сустрэча літоўскай ФМ. Сёлета яе удзельнікаў вітаў горад Йонава. Запрашэнне на ўдзел у сустрэчы атрымала таксама ФМ з Беларусі і Польшчы.
Сустракаем Новы 2012 год разамЯк штогод, наша супольнасць ФМ сабралася 31 снежня, каб падчас вячэрняй св. Імшы падзякаваць Богу за адыходзячы год , а затым сустрэць надыходзячы новы год. Як братэрская супольнасць, мы хочам разам перажываць кожны важны момант нашага жыцця, быць, па магчымасці, побач у кожную цяжкую хвіліну і ў кожную хвіліну радасці, прыносячы адзін аднаму суцяшэнне і падтрымку.
Дзіцячае Каляднае ПрадстаўленнеУ свята Божага Нараджэння нашыя наймалодшыя парафіяне запрасілілі ўсіх дзяцей і дарослых, каб яшчэ раз прыблізіць ім Таямніцу Нараджэння Збаўцы. У гэты дзень мы ўбачылі падрыхтаванае прадстаўленне і паслухалі калядныя песні ў іх выкананні.
Напярэдадні святаў дзеці таксама выступілі ў гродзенскім коледжы Бытавога Абслугоўвання Насельніцтва
GLORIA IN EXCELSIS DEO!25 снежня гэтыя словы загучалі ў касцёлах у розных кутках зямлі, у нашых супольнасцях, у нашых сем’ях і ў сэрцы кожнага з нас. Усемагутны Бог зышоў з неба, каб стаць чалавекам, каб з вялікай любові ўзяць на сябе кожны грэх і кожнае цярпенне, каб праз Таямніцу сваёй Смерці і Змёртвыхпаўстання перамагчы ўсе грахі і адкрыць кожнаму з нас шлях да збаўлення. Свята Божага Нараджэння аб’ядноўвае нашы сем’і, прыносіць радасць, супакой і надзею, якімі мы жадаем дзяліцца адзін з адным падчас ламання аплаткам.
Рэкалекцыі Францішканскай Моладзі9-11 снежня ў в. Адамавічы пад кіраўніцтвам Народнага Асiстэнта ФОС i ФМ а. Анджэя Шалкевіча OFMConv. адбыліся рэкалекцыі ФМ. Іх тэмай стала пакліканне францішканскай моладзі – пакліканне праз Святога Духа да перажывання хрысціянскага жыцця ў супольнасці i ў духу св. Францішка з Асыжу. Галоўным тэкстам для разважання ў гэтыя дні быў запавет святога, які той пакінуй перад сваёй смерцю. Падчас канферэнцый падымаліся пытанні больш глыбокай малітоўнай сувязі з Богам, прыняцця Ягонай волі і адказнасці за кожны свой выбар.
|













